У межах Міжнароднага мерапрыемства «Бізнэс дні ў Гомелі» з дзелавым візітам на ААТ «ГЗСіВ» адбылася сустрэча прадстаўнікоў кіраўнікоў прадпрыемстваў Чалябінскай вобласці: «МЕЧТІВ», «РСТ», «Чалябінскі радыёзавод «ПАЛЁТ», «Чалябінскі трактарны завод УРАЛТРАК», «Аўтамабільны завод «УРАЛ», «Томір». Мэтай візіту стала асабістае знаёмства з вытворчымі магчымасцямі прадпрыемства для наладжвання далейшага супрацоўніцтва. Падчас перамоў абмеркаваны пытанні пра магчымасць пастаўкі абсталявання нашага прадпрыемства для абнаўлення станкавага парку і наладжвання дзелавых кантактаў з прадпрыемствамі Чалябінскай вобласці.
Дзякуем за арганізацыю сустрэчы Гомельскаму аддзяленню БЕЛГПП і віцэ-прэзідэнту Паўднёва-Уральскай гандлёва-прамысловай палаты Восіпавай Н.В. за асабісты ўдзел.